Час чытання: 2 хв
Жыла-была адна дзяўчынка.
Пайшла яна ў лес па ягады і сустрэла там бабульку.
– Дзень добры, дзяўчынка, – сказала ёй бабулька, – дай мне ягад, калі ласка.
– На, бабулька, – гаворыць дзяўчынка.
Паела бабулька ягад і сказала:
– Ты мне ягад дала, а я табе таксама нештачка падару. Вось табе гаршчочак. Варта толькі сказаць:
і ён пачне варыць смачную, салодкую кашу. А скажаш яму:
і ён перастане варыць.
– Дзякуй, бабулька, – сказала дзяўчынка, узяла гаршчочак і пайшла дамоў да маці.
Абрадавалася маці гэтаму гаршчочку. Ды і як не радавацца? Без працы і клопату заўсёды на абед смачная, салодкая каша будзе.
Вось аднойчы пайшла дзяўчынка з дому, а маці паставіла гаршчочак перад сабой і гаворыць:
Ён і пачаў варыць. Шмат кашы наварыў. Маці паела ўволю. А гаршчочак усё варыць і варыць кашу. Як яго спыніць?
Трэба было сказаць:
ды маці не ўспомніла гэтыя словы, а дзяўчынкі дома не было. Гаршчочак варыць і варыць. Ужо ўся кухня поўная кашы, ужо і ў прыхожай каша, і на ганку каша, а ён усё варыць і варыць. Спалохалася, маці, пабегла шукаць дзяўчынку, ды не перабрацца ёй цераз дарогу – гарачая каша ракой цячэ. Добра, што дзяўчынка недалёка ад дому была. Убачыла яна, што на вуліцы робіцца, і бегам пабегла дамоў. Сяк-так узабралася на ганак, адчыніла дзверы і крыкнула:
І перастаў гаршчочак варыць кашу.
А наварыў ён яе гэтулькі, што той, каму даводзілася з вёскі ў горад ехаць, павінен быў сабе ў кашы дарогу праядаць.
Толькі ніхто на гэта не скардзіўся.
Вельмі ўжо была каша смачная і салодкая.

Інфармацыя для навуковага аналізу
Паказчык | Значэнне |
|---|---|
| Нумар | KHM 103 |
| Пераклады | EN, ZH, ES, FR, RU, UA, CZ, PT, JA, DE, VI, TR, IT, PL, NL, DA, FI, SE |
| Індэкс чытальнасці паводле Б'ёрнсана | 36,4 |
| Колькасць знакаў | 1.494 |
| Колькасць літар | 1.170 |
| Колькасць сказаў | 27 |
| Колькасць слоў | 245 |
| Сярэдняя колькасць слоў у сказе | 9,07 |
| Словы даўжэй за 6 літар | 67 |
| Працэнт доўгіх слоў | 27,3% |
| Type-Token Ratio (TTR) | 0,567 |
| Moving-Average Type-Token Ratio (MATTR) | 0,795 |
| Measure of Textual Lexical Diversity (MTLD) | 72,3 |
| Hapax Legomena | 98 |
| Average word length | 4,78 |
| Median sentence length | 7,0 |
| 90th percentile sentence length | 16,2 |
| Direct speech share | 0,0% |
| Sentence complexity | 1,22 |
| Connectors | 0 |
| Referential cohesion | 0,030 |
| Character/name candidates | none |
| Character co-occurrence network | none |
| Motif/tag candidates | Браты Грым |



