Падзяліцца
Папялушка
Папялушка Märchen

Папялушка - Казка братоў Грым

Час чытання: 2 хв

Захварэла аднойчы ў аднаго багача жонка і адчула, што канец ёй прыходзіць. Паклікала яна да сябе сваю адзіную дачку і гаворыць:

– Любае маё дзіця, будзь сціплай і ласкавай, і Бог табе заўсёды дапаможа, а я буду глядзець на цябе з неба і заўсёды буду каля цябе.

Потым закрыла яна вочы і памерла. Дзяўчынка хадзіла кожны дзень на магілу да маці і плакала, і была ціхмянай і ласкавай.

Вось надышла зіма, і снег накрыў белым саванам магілу, а калі вясной зноў засвяціла сонейка, узяў багач сабе ў жонкі другую жанчыну.

Прывяла мачаха ў дом сваіх дачок. Былі яны прыгожыя і тварам белыя, але сэрцам злосныя і жорсткія. І наступіў тады цяжкі час для беднай падчарыцы.

– Няўжо гэтая дурніца будзе сядзець у нас у пакоі? – сказала мачаха. – Хто хоча есці хлеб, няхай яго спачатку заробіць. Ану, хутчэй на кухню, будзеш гаспадыняй.

Адабралі яны ў яе прыгожае адзенне, надзелі на яе старую зрэбную кашулю і далі ёй драўляныя чаравікі.

– Паглядзіце вы на гэтую гордую прынцэсу, бачыце, як убралася ў строі, – гаварылі яны, смеючыся, і адвялі яе на кухню.

І павінна была яна там з раніцы да вечара выконваць чарнавую работу: падымацца раненька-рана, насіць ваду, паліць у печы, кухарыць і мыць. Акрамя таго, зводныя сёстры ўсяляк імкнуліся як можна мацней яе засмуціць – насміхаліся над ёю, высыпалі гарох і сачавіцу ў попел, і ёй трэба было сядзець і выбіраць іх адтуль.

Вечарам, калі яна ад працы вельмі стамлялася, ёй даводзілася класціся спаць не ў ложак, а на падлогу, побач з печчу, на попеле. І таму, што была яна заўсёды ў попеле, у пыле і гразі, празвалі яе сёстры Папялушкай. Давялося аднойчы бацьку збірацца ехаць на кірмаш, і спытаў ён у сваіх падчарыц, што прывезці ім у падарунак.

– Прыгожыя строі, – сказала адна.

– Жэмчуг і каштоўныя камяні, – папрасіла другая.

– Ну, а ты што, Папялушка, хочаш?

– Прывязі мне, тата, галінку, што на зваротным шляху першая зачэпіць цябе за шапку.

Накупляў бацька сваім падчарыцам прыгожых сукенак, жэмчугу і самацветных каменьчыкаў, і калі вяртаўся дамоў праз лясок, галінка арэхавая сцебанула яго, ды так моцна, што і шапку ў яго з галавы збіла. Ён адламаў гэтую галінку і ўзяў яе з сабой. А дома падарыў падчарыцам тое, што яны прасілі, а Папялушцы аддаў арэхавую галінку.

Падзякавала яму Папялушка, пайшла на магілу да маці і пасадзіла там арэхавую галінку. І так моцна плакала, што слёзы ручаём цяклі з яе вачэй і шчодра палілі гэтую галінку. Вось вырасла галінка і стала прыгожым дрэвам. Тройчы на дзень прыходзіла Папялушка да дрэва, плакала і малілася; і кожны раз прылятала да дрэва белая птушка; і, калі Папялушка загадвала якое-небудзь жаданне, птушка скідвала ёй тое, што яна прасіла.

Але вось аднойчы сталася так, што кароль наладзіў банкет, які павінен быў доўжыцца ажно тры дні, і склікаў на яго ўсіх прыгожых дзяўчат краіны, з тым, каб сын яго мог выбраць сабе жонку. Калі зводныя сёстры даведаліся, што ім таксама трэба з’явіцца на банкет, яны паклікалі Папялушку і кажуць ёй:

– Прычашы нам валасы, наваксуй туфлі і зашпілі нам засцежкі, ды як можна мацней, бо мы ідзём у каралеўскі палац на агледзіны.

Папялушка паслухалася іх, але заплакала: ёй таксама вельмі хацелася пайсці патанцаваць; яна пачала прасіцца ў мачахі, каб тая пусціла і яе.

– Ты ж, Папялушка, – сказала ёй мачаха, – уся ў попеле ды ў гразі, куды ж табе ісці на банкет! У цябе ж ні сукенкі няма, ні туфляў, а ты хочаш яшчэ танцаваць.

Перастала Папялушка яе прасіць, а мачаха ёй і кажа:

– Вось высыпала я міску сачавіцы ў попел.

Папялушка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Калі збярэш за дзве гадзіны, тады можаш ісці разам з сёстрамі.

Выйшла Папялушка чорным ходам у сад і сказала так:

– Вы, галубкі ручныя, вы, галубкі, птушкі паднебныя, ляціце, дапамажыце мне сабраць сачавіцу.

І прыляцелі да кухоннага акенца два белыя галубкі, а за імі і галубка, і нарэшце пазляталіся ўсе птушачкі паднебныя, селі на попел. Схілілі галубкі свае галоўкі і пачалі кляваць: тук-тук-тук-тук, а за імі і астатнія таксама: тук-тук-тук-тук, і хутка сабралі ўсе зярняткі ў місачку.

Прынесла Папялушка місачку сваёй мачасе, радуецца, што яна дазволіць ёй пайсці разам з сёстрамі на банкет, а тая і не думае яе пускаць.

– Не, Папялушка, у цябе ж няма сукенкі, ды і танцаваць ты не ўмееш, – там смяяцца будуць з цябе.

Заплакала Папялушка, а мачаха кажа:

– Вось калі выбераш мне з попелу за адну гадзіну дзве поўныя міскі сачавіцы, тады можаш пайсці разам з сёстрамі.

А сама падумала пра сябе: «Гэтага ёй ужо не зрабіць ніколі».

Папялушка КазкаВыява: Paul Hey (1867 – 1952)

Высыпала мачаха дзве міскі сачавіцы ў попел, а дзяўчынка выйшла праз чорны ход у сад і сказала так:

– Вы, галубкі ручныя, вы, галубкі, птушкі паднебныя, ляціце, дапамажыце мне сабраць сачавіцу!

І прыляцелі да кухоннага акенца два белыя галубкі, а за імі і галубка, і нарэшце пазляталіся ўсе птушкі паднебныя, селі на попел. Схілілі галубкі галоўкі і пачалі кляваць: тук-тук-тук-тук, а за імі і астатнія таксама: тук-тук-тук-тук, і хутка сабралі ўсе зярняткі ў місачку.

Папялушка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Прынесла Папялушка сачавіцу мачасе, радуецца, што яна дазволіць ёй пайсці разам з сёстрамі на банкет, а тая і не думае яе пускаць.

– Нішто табе не дапаможа, не пойдзеш ты разам з сёстрамі: і сукенкі ў цябе няма, ды і танцаваць ты не ўмееш. Нам будзе за цябе толькі сорамна.

Павярнулася яна спіной да Папялушкі і пайшла са сваімі дзвюма дочкамі на банкет.

А Папялушка, счакаўшы трохі, накіравалася да магілы сваёй маці пад арэхавае дрэўца. Прыйшла і просіць:

І скінула ёй птушка залатую і срэбную сукенкі, аздобленыя шоўкам ды срэбрам туфлікі. Надзела яна сукенку і неўзабаве з’явілася на агледзіны.

А зводныя сёстры і мачаха, нічога не ведаючы, падумалі, што гэта нейкая чужая каралева, такая прыгожая, з’явілася. Ім і ў галаву не прыходзіла, што гэта Папялушка. Яны думалі, што сядзіць тая дома ў гразі і выбірае з попелу сачавіцу.

Вось выйшаў ёй насустрач каралевіч, узяў яе за рукі і пачаў танцаваць. І не хацеў ён танцаваць ні з якой другой дзяўчынай. І калі хто падыходзіў запрасіць яе на танец, ён гаварыў:

– Я з ёй танцую.

Танцавала яна да самага вечара і хацела ўжо дамоў вяртацца, а каралевіч ёй кажа:

– Я пайду цябе праводзіць. – Яму хацелася даведацца, чыя гэта дачка-прыгажуня; але яна ад яго ўцякла і ўзлезла на галубятню.

Дачакаўся каралевіч, калі прыйшоў яго бацька, і кажа яму, што невядомая прыгожая дзяўчына ўзлезла на галубятню. Стары падумаў: «А ці не Папялушка гэта?» – і загадаў прынесці сякеру і багор, каб разбурыць галубятню. Але там нікога не было.

Папялушка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Вярнуліся бацькі дамоў – бачаць: ляжыць Папялушка ў сваёй зрэбнай кашулі ў попеле, і гарыць ля печкі масленая лямпачка. А справа была так: Папялушка хутка выскачыла з другога боку галубятні і пабегла да арэхавага дрэўца. Там яна зняла сваю прыгожую сукенку і паклала яе на магілу; занесла яе птушка назад, і надзела Папялушка зноў сваю шэрую кашулю і села на кухні ў кучу попелу.

На другі дзень, калі банкет працягваўся і бацькі ды зводныя сёстры пайшлі зноў з дому, накіравалася Папялушка да арэхавага дрэва і сказала так:

І скінула ёй птушка яшчэ больш пышную сукенку. І калі з’явілася яна ў гэтай сукенцы на банкет, кожны любаваўся, гледзячы на яе прыгажосць. Каралевіч чакаў яе. Тут жа ўзяў яе за рукі і танцаваў толькі з ёю. Калі да яе падыходзілі іншыя і запрашалі на танец, ён казаў:

– Я з ёй танцую.

Вось надышоў вечар, і яна сабралася ісці, і пайшоў каралевіч услед за ёй, каб паглядзець, у які дом яна зойдзе. Але яна пабегла ў сад, які знаходзіўся за домам. І расло ў гэтым садзе вялікае прыгожае дрэва, і віселі на ім цудоўныя грушы. Яна імгненна ўзлезла на яго, а каралевіч і не заўважыў, куды яна знікла. Пачаў ён яе чакаць, і калі прыйшоў бацька, каралевіч сказаў яму: «Ад мяне збегла невядомая дзяўчына.

Папялушка КазкаВыява: Thekla Brauer (1856 – 1943)

Мне здаецца, што яна ўзлезла на грушу».

Бацька падумаў: «А ці не Папялушка гэта?» – і загадаў прынесці сякеру і ссеч дрэва. Але там нікога не было. Прыйшлі яны на кухню, бачаць: ляжыць Папялушка, як і ў мінулы раз, у попеле. Ніхто не заўважыў, як яна саскочыла з другога боку дрэва і аддала птушцы сваю цудоўную сукенку і надзела шэрую зрэбную кашулю.

На трэці дзень, калі бацькі і зводныя сёстры пайшлі на банкет, выправілася Папялушка зноў на магілу да маці і сказала дрэўцу:

І скінула ёй птушка сукенку, такую бліскучую і цудоўную, якой ні ў кога яшчэ не было; а туфлікі былі з чыстага золата.

Вось прыйшла яна на банкет у гэтай сукенцы, і ніхто не ведаў, здзіўлены, што і казаць. Каралевіч танцаваў толькі з ёй, а калі хто яе запрашаў, ён казаў:

– Я з ёй танцую.

Папялушка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Вось надышоў вечар, і сабралася Папялушка ісці дамоў; і хацелася каралевічу яе праводзіць, але яна так лоўка ўвільнула, што ён нават гэтага не заўважыў. Але пайшоў каралевіч на хітрасць: ён загадаў абмазаць усю лесвіцу смалой; і калі яна ад яго ўцякала, дык туфлік з яе левай нагі застаўся на адной з прыступак. Каралевіч падняў туфлік, і быў ён такі маленькі і прыгожы! І ўвесь з чыстага золата.

Наступнай раніцай пайшоў каралевіч з тым туфлікам да бацькі Папялушкі і кажа:

– Маёй жонкай будзе толькі тая, да чыёй нагі падыдзе гэты туфлік.

Абрадаваліся абедзве сястры – ногі іх былі вельмі прыгожыя. Старэйшая пайшла ў пакой, каб прымераць туфлік, і маці была з ёю. Але ніяк не магла яна ўздзець туфлік на нагу: перашкаджаў вялікі палец. Тады маці падала ёй нож і кажа:

– А ты адсячы вялікі палец; калі станеш каралевай, усё роўна пешшу хадзіць табе не прыйдзецца.

Адсекла дзяўчына палец, абула з цяжкасцю туфлік, сцяла вусны ад болю і выйшла да каралевіча. Узяў ён яе ў нявесты, пасадзіў на каня і паехаў.

І трэба было ім ехаць каля магілы. А сядзелі там на арэхавым дрэўцы два галубкі, і заспявалі яны:

Паглядзеў каралевіч на яе нагу, бачыць: кроў цячэ. Павярнуў ён назад каня, прывёз самазваную нявесту дамоў і сказаў, што гэта нявеста несапраўдная, – няхай, маўляў, абуе туфлік другая сястра.

Пайшла тая ў пакой, пачала прымяраць туфлік, а той не лезе: пятка аказалася занадта вялікая.

Папялушка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Тады маці падала ёй нож і кажа:

– А ты адсячы кавалак пяткі: калі будзеш каралевай, пешшу табе ўсё роўна хадзіць не прыйдзецца.

Адсекла дзяўчына кавалак пяткі, з цяжкасцю ўсунула нагу ў туфлік, сцяла вусны ад болю і выйшла да каралевіча. Узяў ён яе сабе ў нявесты, пасадзіў на каня і паехаў.

Ехалі яны каля арэхавага дрэўца. Там сядзелі два галубкі, убачылі іх і заспявалі:

Глянуў ён на яе нагу, бачыць: кроў цячэ з туфліка, і белыя панчохі ўсе чырвоныя ад крыві. Павярнуў ён каня і прывёз самазваную нявесту назад у яе дом.

– І гэта таксама несапраўдная, – сказаў ён, – ці няма ў вас яшчэ дачкі?

– Ды вось, – сказаў бацька, – ад жонкі-нябожчыцы маленькая няцямлівая Папялушка, – дык куды ёй там быць нявестай!

Але каралевіч папрасіў, каб яе прывялі да яго; а мачаха кажа:

– Ды не, яна такая брудная, яе нельга нікому на вочы паказваць.

Але каралевіч захацеў абавязкова яе ўбачыць; і давялося прывесці да яго Папялушку. Памыла яна рукі і твар, і ён падаў ёй залаты туфлік. Села яна на лаўку, зняла з нагі свой цяжкі драўляны чаравік і лёгка абула туфлік. Прыйшоўся ён ёй у самы раз.

Папялушка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Вось устала яна, паглядзеў каралевіч ёй у твар і пазнаў тую самую прыгажуню, з якой танцаваў, і ўсклікнуў:

– Вось гэта і ёсць сапраўдная мая нявеста!

Спалохалася мачаха, а з ёй і зводныя сёстры, пабялелі ад страху і злосці; а каралевіч узяў Папялушку, пасадзіў на каня і паскакаў з ёй.

Калі ехалі яны каля арэхавага дрэўца, пачулі двух белых галубкоў:

Галубкі гэта вымавілі, адразу зляцелі з дрэва і паселі на плечы Папялушцы: адзін на правае плячо, другі – на левае.

Папялушка КазкаВыява: Paul Hey (1867 – 1952)

Так і засталіся там сядзець.

Калі надышоў час вяселля, з’явіліся вераломныя сёстры. Хацелі падлізацца да Папялушкі і падзяліць з ёй шчасце. І калі вясельны поезд накіраваўся ў царкву, старэйшая сястра сядзела справа, а малодшая – злева; і вось выклявалі галубы кожнай з іх па воку. А потым, калі вярталіся назад з царквы, старэйшая сястра сядзела злева, а малодшая – справа; і выклявалі галубы кожнай з іх яшчэ па воку.

Так вось былі яны пакараны за злосць сваю і хітрасць на ўсё сваё жыццё слепатой.

LanguagesВывучайце мовы. Двойчы націсніце на слова.Вывучайце мовы ў кантэксце з Childstories.org і Deepl.com.

Інфармацыя для навуковага аналізу

Паказчык
Значэнне
НумарKHM 21
ПеракладыEN, ZH, ES, FR, RU, UA, CZ, PT, JA, DE, KO, VI, TR, IT, PL, NL, RO, EL, HU, DA, FI, SE, BG
Індэкс чытальнасці паводле Б'ёрнсана43,3
Колькасць знакаў11.755
Колькасць літар9.275
Колькасць сказаў125
Колькасць слоў1.959
Сярэдняя колькасць слоў у сказе15,67
Словы даўжэй за 6 літар542
Працэнт доўгіх слоў27,7%
Type-Token Ratio (TTR)0,392
Moving-Average Type-Token Ratio (MATTR)0,846
Measure of Textual Lexical Diversity (MTLD)145,9
Hapax Legomena473
Average word length4,75
Median sentence length15,0
90th percentile sentence length25,0
Direct speech share1,3%
Sentence complexity2,16
Connectors0
Referential cohesion0,024
Character/name candidatesПапялушка (23), Папялушку (3), Вось (3), Папялушкі (3), Папялушцы (2)
Character co-occurrence networkВось - Папялушка (3)
Motif/tag candidatesБраты Грым
Пытанні, заўвагі або ўражанні?

Самыя чытаныя казкі

Аўтарскія правы © 2026 -   Пра нас | Абарона дадзеных|  Усе правы абаронены Працуе на childstories.org

Keine Internetverbindung


Sie sind nicht mit dem Internet verbunden. Bitte überprüfen Sie Ihre Netzwerkverbindung.


Versuchen Sie Folgendes:


  • 1. Prüfen Sie Ihr Netzwerkkabel, ihren Router oder Ihr Smartphone

  • 2. Aktivieren Sie ihre Mobile Daten -oder WLAN-Verbindung erneut

  • 3. Prüfen Sie das Signal an Ihrem Standort

  • 4. Führen Sie eine Netzwerkdiagnose durch