Падзяліцца
Румпельшцільцхен
Румпельшцільцхен Märchen

Румпельшцільцхен - Казка братоў Грым

Час чытання: 2 хв

Жыў калісьці на свеце млынар. Быў ён бедны, але была ў яго прыгажуня-дачка. Аднойчы надарылася яму гутарыць з каралём. І вось, каб выклікаць да сябе павагу, кажа ён каралю:

– Ёсць у мяне дачка, якая можа прасці з саломы залатую пражу…

Кажа кароль млынару:

– Справа гэта мне вельмі падабаецца. Калі дачка ў цябе такая мастачка, як ты кажаш, то прывядзі яе заўтра да мяне ў палац, я пагляджу, як яна гэта ўмее рабіць.

Прывёў млынар дзяўчыну да караля, адвёў яе кароль у пакой, у якім было шмат саломы, даў ёй калаўрот, верацяно і сказаў:

– А цяпер прымайся за працу. Але калі ты за ноч да раніцы не перапрадзеш усю салому ў залатую пражу, то чакай смерці.

Потым ён сам замкнуў яе, і засталася яна ў пакоі адна.

Вось сядзіць бедная млынарова дачка, не ведае што ёй прыдумаць, як сваё жыццё выратаваць, бо не ўмела яна з саломы залатой пражы прасці. І зрабілася ёй так страшна, што яна заплакала. Раптам адчыняюцца дзверы і да яе ў пакой уваходзіць маленькі чалавечак і кажа:

– Добры дзень, маладая млынарка! Чаму ты так горка плачаш?

– Вой, – адказала дзяўчына, – я павінна перапрасці салому ў залатую пражу, але не ведаю, як гэта зрабіць.

А чалавечак і кажа:

– Што ты мне дасі, калі я табе яе перапраду?

– Свае каралі, – адказала дзяўчына.

Узяў чалавечак у яе каралі, падсеў да калаўрота, і – турр-турр-турр – тры разы пакруціцца кола – вось і намотана поўнае матавіла залатой пражы. І так працаваў ён да самай раніцы і перапраў усю салому, і ўсе матавілы былі поўныя залатой пражы.

Толькі пачало сонца ўзыходзіць, а кароль ужо тут як тут: убачыў залатую пражу, вельмі здзівіўся, абрадваўся, але сэрца яго яшчэ больш зрабілася прагным да золата. І ён загадаў адвесці млынарову дачку ў другі пакой, а быў ён большы першага і таксама поўны саломы, і загадаў ёй – калі яна даражыць сваім жыццём – перапрасці ўсю салому за ноч.

Не ведала дзяўчына, што ёй рабіць, як свайму гору памагчы. Але зноў адчыніліся дзверы, з’явіўся маленькі чалавечак і спытаў:

– Што ты дасі мне, калі я перапраду табе салому ў золата?

– Дам я табе з пальца пярсцёнак, – адказала дзяўчына.

Узяў чалавечак пярсцёнак, пачаў зноў гудзець калаўротам і да раніцы перапраў усю салому ў бліскучую залатую пражу.

Убачыўшы цэлыя кучы залатой пражы, кароль абрадваўся, але і гэтага яму было мала, і ён загадаў адвесці млынарову дачку ў яшчэ большы пакой, які быў увесь завалены саломай, і сказаў:

– Ты павінна перапрасці ўсё гэта за ноч. Калі табе пашанцуе – станеш маёй жонкай.

А сам сабе падумаў: «Хоць яна і дачка млынара, але багацейшай жонкі не знайсці мне ва ўсім свеце».

Вось засталася дзяўчына адна, і з’явіўся ў трэці раз маленькі чалавечак і пытаецца:

– Што ты дасі мне, калі я і на гэты раз перапраду за цябе салому?

– У мяне больш няма нічога, што б я табе магла даць.

– Тады паабяцай мне свайго першынца, калі станеш каралевай.

«Хто ведае, як яно там складзецца!» – падумала млынарова дачка. Ды і ці было ў яе іншае выйсце? Давялося паабяцаць чалавечку тое, што ён прасіў. І за гэта той яшчэ раз перапраў салому ў залатую пражу.

Прыходзіць раніцою кароль і бачыць, што ўсё зроблена, як ён хацеў. Наладзілі вяселле, і прыгожая дачка млынара стала каралевай.

Праз год нарадзіла яна прыгожае дзіця, а пра таго чалавечка і не думала больш. І раптам неяк уваходзіць ён у яе пакой і кажа:

– А цяпер аддай мне тое, што абяцала.

Спалохалася каралева і пачала яму прапаноўваць багацці ўсяго каралеўства – каб толькі ён пакінуў ёй дзіця. Але чалавечак сказаў:

– Не, жывое мне падабаецца больш, чым усе скарбы ў свеце.

Засумавала каралева, заплакала і пашкадаваў яе чалавечак:

– Даю табе тры дні тэрміну, – сказаў ён, калі за гэты час ты даведаешся, як мяне зваць, дзіця застанецца ў цябе.

Усю ноч каралева перабірала ў памяці розныя імёны, якія калі-небудзь чула, а ганца накіравала ездзіць па краіне і збіраць усе імёны, якія існуюць. На другі дзень з’явіўся маленькі чалавечак, і яна пачала пералічваць усё, што ведала, пачынаючы з Каспара, Мельхіора, Бальцара. Але на кожнае імя чалавечак адказваў:

– Не, мяне завуць не так.

Тады каралева загадала даведацца, як завуць суседзяў. Цяпер яна называла чалавечку самыя рэдкія імёны:

– А можа, цябе завуць Рэпенбіст або Гамельсвадзе або Шнюрбейн?

Але ён адказваў:

– Не, мяне завуць не так.

На трэці дзень вярнуўся ганец і сказаў:

– Ні аднаго новага імя знайсці я не мог, але вось калі я падышоў да высокай гары, парослай густым лесам, дзе жывуць адны лісы ды зайцы, то ўбачыў маленькую хатку, перад ёй гарэў касцёр і праз яго скакаў смешны, цікавы чалавечак. Ён скакаў на адной ножцы і крычаў:

Можаце сабе ўявіць, як абрадвалася каралева, пачуўшы гэта імя! І вось, калі ў яе пакой неўзабаве ўвайшоў гэты чалавечак і спытаў: «Ну, пані каралева, як жа мяне завуць?», яна спачатку сказала:

– Можа, Кунц?

– Не.

– А можа, Гейнц?

– Не.

– Дык, пэўна, ты Румпельшцільцхен!

– Гэта табе сам чорт падказаў, сам чорт падказаў! – заенчыў чалавечак і так моцна тупнуў у гневе правай нагой, што праваліўся ў зямлю па самы пояс. А потым шалёна схапіў абедзвюма рукамі левую нагу і сам разарваў сябе папалам.

LanguagesВывучайце мовы. Двойчы націсніце на слова.Вывучайце мовы ў кантэксце з Childstories.org і Deepl.com.

Інфармацыя для навуковага аналізу

Паказчык
Значэнне
НумарKHM 55
ПеракладыEN, ZH, ES, FR, RU, UA, CZ, PT, JA, DE, KO, VI, TR, IT, PL, NL, RO, EL, HU, DA, FI, SE, BG
Індэкс чытальнасці паводле Б'ёрнсана38,3
Колькасць знакаў5.002
Колькасць літар3.909
Колькасць сказаў59
Колькасць слоў826
Сярэдняя колькасць слоў у сказе14,00
Словы даўжэй за 6 літар201
Працэнт доўгіх слоў24,3%
Type-Token Ratio (TTR)0,471
Moving-Average Type-Token Ratio (MATTR)0,882
Measure of Textual Lexical Diversity (MTLD)153,2
Hapax Legomena265
Average word length4,74
Median sentence length13,0
90th percentile sentence length25,2
Direct speech share2,9%
Sentence complexity1,93
Connectors0
Referential cohesion0,015
Character/name candidatesШто (3)
Character co-occurrence networknone
Motif/tag candidatesБраты Грым
Пытанні, заўвагі або ўражанні?

Самыя чытаныя казкі

Аўтарскія правы © 2026 -   Пра нас | Абарона дадзеных|  Усе правы абаронены Працуе на childstories.org

Keine Internetverbindung


Sie sind nicht mit dem Internet verbunden. Bitte überprüfen Sie Ihre Netzwerkverbindung.


Versuchen Sie Folgendes:


  • 1. Prüfen Sie Ihr Netzwerkkabel, ihren Router oder Ihr Smartphone

  • 2. Aktivieren Sie ihre Mobile Daten -oder WLAN-Verbindung erneut

  • 3. Prüfen Sie das Signal an Ihrem Standort

  • 4. Führen Sie eine Netzwerkdiagnose durch