Падзяліцца
Чырвоная Шапачка
Чырвоная Шапачка Märchen

Чырвоная Шапачка - Казка братоў Грым

Час чытання: 2 хв

Жыла-была ў адной вёсцы маленькая дзяўчынка. Такая прыгожая, што прыгажэйшай за яе і на свеце не было. Маці яе вельмі любіла, а бабуля яшчэ больш. У дзень нараджэння ўнучкі падарыла ёй бабуля чырвоную шапачку. З таго часу дзяўчынка ўсюды хадзіла ў сваёй новай цудоўнай чырвонай шапачцы.

Чырвоная Шапачка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Суседзі так пра яе і гаварылі: «Вунь Чырвоная Шапачка ідзе!» Аднойчы спякла мама піражок і сказала дачцэ: «Схадзі ты, Чырвоная Шапачка, да бабулі, занясі ёй гэты піражок і гарнушак масла ды даведайся, ці здаровая яна».

Сабралася Чырвоная Шапачка і пайшла да бабулі ў суседнюю вёску. Ідзе яна лесам, а насустрач ёй шэры воўк.

Чырвоная Шапачка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Дужа захацелася яму з’есці Чырвоную Шапачку, ды толькі не асмеліўся ён: дзесьці непадалёку стукалі сякерамі дрывасекі. Аблізнуўся воўк і пытаецца ў дзяўчынкі: «Куды ты ідзеш, Чырвоная Шапачка?» А Чырвоная Шапачка яшчэ не ведала, як гэта небяспечна — спыняцца ў лесе і размаўляць з ваўком. Павіталася яна з ваўком і кажа: «Іду да бабулі і нясу ёй вось гэты піражок і гарнушак масла». «А ці далёка жыве твая бабуля?» — пытаецца воўк. «Даволі далёка, — адказвае Чырвоная Шапачка, — вунь у той вёсцы за млынам, у першай хатцы з краю».

«Добра, — кажа воўк, — мне таксама хочацца наведаць тваю бабулю. Я па гэтай дарозе пайду, а ты ідзі па той, паглядзім, хто з нас хутчэй прыйдзе». Сказаў гэта воўк і пабег з усіх ног па самай кароткай дарожцы.

Чырвоная Шапачка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

А Чырвоная Шапачка пайшла па самай доўгай дарозе. Ішла яна, не спяшалася, час ад часу спынялася, кветкі рвала і збірала ў букет. Не паспела яна яшчэ і да млына дайсці, а воўк тым часам прыбег да бабулінай хаты і стукаецца ў дзверы: «Стук-стук!

Чырвоная Шапачка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

» — «Хто там?» — пытаецца бабуля. «Гэта я, унучка ваша, Чырвоная Шапачка, — адказвае воўк тоненькім голасам. — Я да вас у госці прыйшла, піражок прынесла і гарнушак масла».

А бабуля якраз хворая была і ляжала ў ложку. Яна падумала, што гэта і праўда Чырвоная Шапачка, і крыкнула: «Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё, — дзверы і адчыняцца». Воўк шмаргануў за вяровачку — дзверы і адчыніліся. Кінуўся воўк на бабулю і зараз праглынуў яе. Ён быў дужа галодны, бо тры дні нічога не еў. Потым зачыніў дзверы, улёгся на бабулін ложак і пачаў чакаць Чырвоную Шапачку.

Чырвоная Шапачка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Неўзабаве яна прыйшла і пастукалася: «Стук-стук!» — «Хто там?» — пытаецца воўк. А голас у яго грубы, хрыплы. Чырвоная Шапачка спалохалася спачатку, але потым падумала, што бабуля ахрыпла ад прастуды і таму ў яе такі голас. «Гэта я, унучка ваша, прынесла вам піражок і гарнушак масла». Воўк адкашляўся і сказаў тоненька: «Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё, — дзверы і адчыняцца». Чырвоная Шапачка шмарганула за вяровачку — дзверы і адчыніліся.

Зайшла дзяўчынка ў дамок, а воўк схаваўся пад коўдру і кажа: «Пакладзі, унучка, піражок на стол, гарнушак на паліцу пастаў, а сама прыляж побач са мной. Ты, мусіць, вельмі стамілася».

Чырвоная Шапачка КазкаВыява: Otto Kubel (1868 – 1951)

Чырвоная Шапачка легла побач з ваўком і пытаецца: «Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія рукі?» — «Гэта каб мацней цябе абняць, дзіцятка маё». «Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вушы?» — «Каб лепш чуць, дзіцятка маё». «Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вочы?

Чырвоная Шапачка КазкаВыява: Paul Hey (1867 – 1952)

» — «Каб лепш бачыць, дзіцятка маё». «Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія зубы?» — «А гэта каб хутчэй з’есці цябе, дзіцятка маё!»

Не паспела Чырвоная Шапачка і войкнуць, як люты воўк накінуўся на яе і праглынуў разам з чаравікамі і чырвонай шапачкай. Але на вялікае шчасце, у гэты самы час міма хаткі праходзілі дрывасекі з сякерамі на плячах. Пачулі яны шум, убеглі ў хатку і забілі ваўка. А пасля распаролі яму жывот, і адтуль выйшла Чырвоная Шапачка, а за ёй бабуля — абедзве цэлыя, нібы нічога і не здарылася.

LanguagesВывучайце мовы. Двойчы націсніце на слова.Вывучайце мовы ў кантэксце з Childstories.org і Deepl.com.

Інфармацыя для навуковага аналізу

Паказчык
Значэнне
НумарKHM 26
ПеракладыEN, ZH, ES, FR, RU, UA, CZ, PT, JA, DE, KO, VI, TR, IT, PL, NL, RO, EL, HU, DA, FI, BG, ET, LV, SK, SL, SR, NO, LT
Індэкс чытальнасці паводле Б'ёрнсана39,7
Колькасць знакаў3.560
Колькасць літар2.769
Колькасць сказаў54
Колькасць слоў575
Сярэдняя колькасць слоў у сказе10,65
Словы даўжэй за 6 літар167
Працэнт доўгіх слоў29,0%
Type-Token Ratio (TTR)0,490
Moving-Average Type-Token Ratio (MATTR)0,821
Measure of Textual Lexical Diversity (MTLD)102,7
Hapax Legomena194
Average word length4,82
Median sentence length9,5
90th percentile sentence length18,0
Direct speech share35,5%
Sentence complexity1,31
Connectors0
Referential cohesion0,025
Character/name candidatesШапачка (14), Чырвоная (11), Чырвоную (2), Шапачку (2), Стук-стук (2), Шмаргані (2)
Character co-occurrence networkЧырвоная - Шапачка (14), Чырвоную - Шапачку (2), Чырвоная - Шмаргані (1), Шапачка - Шмаргані (1)
Motif/tag candidatesБраты Грым
Пытанні, заўвагі або ўражанні?

Самыя чытаныя казкі

Аўтарскія правы © 2026 -   Пра нас | Абарона дадзеных|  Усе правы абаронены Працуе на childstories.org

Keine Internetverbindung


Sie sind nicht mit dem Internet verbunden. Bitte überprüfen Sie Ihre Netzwerkverbindung.


Versuchen Sie Folgendes:


  • 1. Prüfen Sie Ihr Netzwerkkabel, ihren Router oder Ihr Smartphone

  • 2. Aktivieren Sie ihre Mobile Daten -oder WLAN-Verbindung erneut

  • 3. Prüfen Sie das Signal an Ihrem Standort

  • 4. Führen Sie eine Netzwerkdiagnose durch