Поделиться в ВК
Королевна и разбойники
Королевна и разбойники Märchen

Королевна и разбойники - Сказка от Александр Николаевич Афанасьев

Время чтения: 5 мин

Быў сабе круль з крулёвай, і мелі адну дачку вельмі харошую, і да яе сваталіся дванаццаць кавалераў, а тые кавалеры былі ўсе разбойнікі. Тые разбойнікі прасілі, каб калі-небудзь яна да іх прыйшла багата ўбранная. Аднаго разу, без ведама айца, яна сабралася дый пашла па той дарозе, па якой яны ёй наказалі. Ідзе яна дак ідзе лесам, аж у лесе стаіць палац. Вайшла ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце ўсё чалавечые голавы, ногі, рукі, у трэцяй ўсё тулубы чалавечые, у чацвёртай самые боты і чаравікі, у пятай адзеннё суконнае і матэрыі, у шостай і у сёмай срэбро і брыльянты, а восьмая — тая хата, гдзе жылі разбойнікі.

Хадзіла яна, хадзіла па ўсех пакоях, і як пачула стук — схавалася пад ложко. Сядзіць яна там аж ўходзяць тые дванаццаць разбойнікаў і прыводзяць с сабою неякую вельмі харошую і багатую панну: ўзялі яну разабралі дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць персцёнкі з рук, і з аднаго пальца ніяк не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты персцёнак. «Добра!» — казалі ўсе. Ён узяў сакеру і як рубнуў, дак палец з персцёнкам паляцеў пад тое ложко, гдзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць персцёнка; але як было цёмна, то не знайшоў персцёнка і адлажыў да заўтра.

Кралеўне аж млосно зрабилася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку. Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбранную і после забіць. Доўго гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак ўсе парасходзілісе: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец, трэці на другі гасцінец, а рэшта парасходзілісь ў усе стороны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылязла з-пад ложка дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічого нікому не казала, што бачыла, і лягла спакойна спаць.

На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна, захацеў іх палавіць. Аж таго самаго дня прыежджаюць усе тые разбойнікі на абед да караля. Доўго сядзелі тые разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць: «Мне снілася сягодня, што пашла да вас ў госьці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць палац; ўхаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечые, у чацвёртым пакоі самые боты і чаравікі, у пятым пакоі адзеннё суконнае і матэрыі, у шостым пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложко. Сядзела я там, сядзела, аж ўходзяць дванаццаць мущын і прывялі з сабою адну вельмі харошую і багатую панну; палажылі яну на калодку і зарэзалі. После пазнімалі персцёнкі з рук, але аднаго персцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін разбойнік кажэ: аддайце мне гэты персцёнак, я яго зніму. Яны аддалі той персцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам; але той палец паляцеў пад тое ложко, гдзе я сядзела».

Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла персцёнак з пальцам з кішэні і сказала: «Гэта, што я гаварыла, мне не снілося, але было праўда!» Тые разбойнікі, бачучы, што будзе кепско, з-за стала́ дый у ногі праз окна; але там сядзелі прыгатаваные людзі, каторые іх усіх палавілі, павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць железные бо́раны ўсіх дванаццаць разбойникаў парасцягаць; а кралеўну аддаў замуж за аднаго вялікаго кралевіча. Вяселля было гучнае, а па вяселлі паехалі да таго палацу, гдзе жылі разбойнікі, і пазабіралі ўсё багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мед-піво піў, па барадзе цякло, ў роце не было.

LanguagesИзучайте языки. Дважды коснитесь слова.Изучайте языки в контексте с Childstories.org и Deepl.com.

Информация для научного анализа

Показатель
Значение
Индекс удобочитаемости по Бьёрнссону44,4
Количество символов3.584
Количество букв2.848
Количество предложений32
Количество слов598
Среднее количество слов в предложении18,69
Слова, содержащие более 6 букв154
Процент длинных слов25,8%
Соотношение типов и токенов (TTR)0,508
Скользящее среднее соотношения типов и токенов (MATTR)0,857
Мера текстовой лексической разнообразности (MTLD)167,0
Гапаксы191
Средняя длина слова4,77
Медиана длины предложения16,5
90-й перцентиль длины предложения35,4
Количество слогов1.085
Среднее количество слогов в слове1,81
Слова из трех слогов137
Процент слов с тремя слогами22,9%
Доля прямой речи24,4%
Сложность предложений3,09
Связки6
Референциальная связность0,015
Кандидаты персонажей/именнет
Сеть совместной встречаемости персонажейнет
Кандидаты мотивов/теговАлександр Николаевич Афанасьев
Вопросы, комментарии или отчеты об опыте?

Лучшие сказки

Авторские права © 2026 -   О нас | защита данных|  Все права защищены Питаться от childstories.org

Keine Internetverbindung


Sie sind nicht mit dem Internet verbunden. Bitte überprüfen Sie Ihre Netzwerkverbindung.


Versuchen Sie Folgendes:


  • 1. Prüfen Sie Ihr Netzwerkkabel, ihren Router oder Ihr Smartphone

  • 2. Aktivieren Sie ihre Mobile Daten -oder WLAN-Verbindung erneut

  • 3. Prüfen Sie das Signal an Ihrem Standort

  • 4. Führen Sie eine Netzwerkdiagnose durch