Падзяліцца
Ліс і кошка
Ліс і кошка Märchen

Ліс і кошка - Казка братоў Грым

Час чытання: 2 хв

Здарылася аднаго разу так, што напаткала кошка ў лесе спадара ліса. «Ён разумны ды такі спрактыкаваны, што яго ва ўсім свеце паважаюць», – падумала кошка і лагодна прамовіла да яго:

– Добры дзень, шаноўны спадар ліс, як маецеся? Як упраўляецеся ў наш цяжкі час? Усё ж такое дарагое.

Глянуў ліс на кошку, акінуў яе зняважлівым паглядам з галавы да ног і памарудзіў, не ведаючы, ці варта адказваць.

Нарэшце ён сказаў:

– Ах ты, няшчасная варкатуха, дурніца бязглуздая, галодная жабрачка ды мышаедка! Як гэта табе на розум прыйшло пытацца, як мне паводзіцца? Як ты насмелілася? Чаму цябе там вучылі? Якія навукі прайшла?

– Я ведаю толькі адну навуку, – сціпла адказала кошка.

– Што ж гэта за навука? – спытаўся ліс.

– Калі за мною ўлягуць сабакі, дык я ўмею ўскочыць на дрэва і ўратавацца.

– І гэта ўсё? – сказаў ліс. – А я вось знаўца аж у ста мастацтвах і да таго яшчэ цалюткі мех хітрыкаў маю. Мне шкада цябе, ідзі са мною, я навучу цябе, як ад сабак уцякаць.

Тут якраз на гэтым часе праходзіў паляўнічы з чатырма сабакамі. Кошка ў імгненне вока ўскочыла на дрэва, уселася на самай вершаліне, і галінкі ды лістота схавалі яе.

– Развяжыце ваш мех, спадар ліс, развяжыце ваш мех, – загукала яму кошка.

Але сабакі ўжо схапілі яго і моцна трымалі ў зубах.

– Эх, спадар ліс! – усклікнула кошка. – Вось вы і ўляцелі ў бяду са сваімі ста мастацтвамі. А маглі б вы, як я, на дрэва ўскараскацца, не давялося б вам з жыццём развітвацца.

LanguagesВывучайце мовы. Двойчы націсніце на слова.Вывучайце мовы ў кантэксце з Childstories.org і Deepl.com.

Інфармацыя для навуковага аналізу

Паказчык
Значэнне
НумарKHM 75
ПеракладыEN, ZH, ES, FR, RU, UA, CZ, PT, JA, DE, VI, TR, IT, PL, NL, RO, HU, DA, SE, BG
Індэкс чытальнасці паводле Б'ёрнсана35,1
Колькасць знакаў1.425
Колькасць літар1.099
Колькасць сказаў26
Колькасць слоў239
Сярэдняя колькасць слоў у сказе9,19
Словы даўжэй за 6 літар62
Працэнт доўгіх слоў25,9%
Type-Token Ratio (TTR)0,686
Moving-Average Type-Token Ratio (MATTR)0,882
Measure of Textual Lexical Diversity (MTLD)170,4
Hapax Legomena129
Average word length4,60
Median sentence length10,0
90th percentile sentence length16,5
Direct speech share4,6%
Sentence complexity1,08
Connectors0
Referential cohesion0,005
Character/name candidatesnone
Character co-occurrence networknone
Motif/tag candidatesБраты Грым
Пытанні, заўвагі або ўражанні?

Самыя чытаныя казкі

Аўтарскія правы © 2026 -   Пра нас | Абарона дадзеных|  Усе правы абаронены Працуе на childstories.org

Keine Internetverbindung


Sie sind nicht mit dem Internet verbunden. Bitte überprüfen Sie Ihre Netzwerkverbindung.


Versuchen Sie Folgendes:


  • 1. Prüfen Sie Ihr Netzwerkkabel, ihren Router oder Ihr Smartphone

  • 2. Aktivieren Sie ihre Mobile Daten -oder WLAN-Verbindung erneut

  • 3. Prüfen Sie das Signal an Ihrem Standort

  • 4. Führen Sie eine Netzwerkdiagnose durch