Падзяліцца
Маленькія чалавечкі
Маленькія чалавечкі Märchen

Маленькія чалавечкі - Казка братоў Грым

Час чытання: 2 хв

Жыў на свеце шавец. Грошай у яго зусім не было. І гэтак ён нарэшце збяднеў, што застаўся ў яго толькі адзін кавалак скуры на пару ботаў. Выкраіў пад вечар ён з гэтай скуры загатоўкі для ботаў і падумаў: «Лягу я спаць, а заўтра падымуся раней і пашыю боты».

Так ён і зрабіў: лёг і заснуў. А раніцай прачнуўся, памыўся і хацеў садзіцца за працу – боты шыць. Але глядзіць – работа яго ўжо гатова – пашыты боты.

Вельмі здзівіўся шавец. Ён не ведаў нават, як такі выпадак можна растлумачыць.

Узяў ён боты і пачаў іх уважліва разглядваць.

Як добра былі яны пашыты! Ні аднаго шыўка няправільнага. Адразу было відаць, што адмысловы майстар тыя боты шыў. А хутка знайшоўся і пакупнік на боты. І так яны яму спадабаліся, што заплаціў ён за іх вялікія грошы. Змог цяпер шавец купіць сабе скуры на дзве пары ботаў. Скроіў ён вечарам дзве пары і думае: «Лягу я зараз спаць, а раніцай на зары ўстану і пачну шыць».

Падняўся ён раніцай, памыўся, глядзіць – гатовы абедзве пары ботаў.

Пакупнікі зноў хутка знайшліся. Вельмі ім спадабаліся боты. Заплацілі яны шаўцу вялікія грошы, і змог той купіць сабе скуры на цэлыя чатыры пары ботаў.

На наступную раніцу і гэтыя чатыры пары былі гатовы.

І так пайшло з гэтага часу кожны дзень. Што скроіць вечарам шавец, тое да раніцы пашыта ўжо.

Скончылася ў шаўца беднае ды галоднае жыццё.

Аднойчы вечарам скроіў ён, як заўсёды, боты, але перад сном раптам гаворыць сваёй жонцы:

– Слухай, жонка, а што, калі сёння ноччу не класціся спаць, а паглядзець, хто гэта нам боты шые?

Жонка абрадавалася і сказала:

– Зразумела, не будзем класціся, давай паглядзім.

Запаліла жонка свечку на стале, потым схаваліся яны ў кутку пад адзеннем і пачалі чакаць.

І вось роўна ў поўнач прыйшлі ў пакой маленькія чалавечкі. Селі яны за шавецкі стол, узялі сваімі маленькімі пальчыкамі накроеную скуру і пачалі шыць.

Яны так жвава і хутка тыкалі шыламі, шылі ды пастуквалі малаткамі, што шавец ад здзіўлення не мог адарваць ад іх вачэй. Яны працавалі да таго часу, пакуль не пашылі ўсе боты. А калі апошняя пара была гатова, саскочылі чалавечкі са стала і адразу зніклі.

Раніцай жонка кажа мужу:

– Маленькія чалавечкі зрабілі нас багатымі. Трэба і нам зрабіць для іх што-небудзь добрае. Прыходзяць чалавечкі да нас па начах, адзення на іх няма, і, напэўна, ім вельмі холадна. Ведаеш, што я прыдумала: пашыю я кожнаму з іх куртачку, кашульку і штонікі. А ты ім боцікі змайструй.

Выслухаў жонку муж і гаворыць:

– Добра ты прыдумала. Вось жа яны, мусіць, абрадуюцца!

Аднойчы вечарам паклалі яны свае падарункі на стол замест выкраенай скуры, а самі зноў схаваліся ў кутку і пачалі чакаць маленькіх чалавечкаў.

Роўна ў поўнач, як заўсёды, прыйшлі ў пакой маленькія чалавечкі. Яны скочылі на стол і хацелі адразу ж узяцца за работу. Але глядзяць – на стале замест скроенай скуры ляжаць чырвоныя кашулькі, касцюмчыкі і стаяць маленькія боцікі.

Адразу здзівіліся маленькія чалавечкі, а пасля вельмі абрадаваліся.

Хутка-хутка адзелі свае прыгожыя касцюмчыкі і боцікі, затанцавалі і заспявалі:

Доўга спявалі, танцавалі і скакалі цераз крэслы і лаўкі маленькія чалавечкі. Потым яны зніклі і больш ужо не прыходзілі шыць боты. Але шчасце і ўдача не пакідалі з таго часу шаўца праз усё яго доўгае жыццё.

LanguagesВывучайце мовы. Двойчы націсніце на слова.Вывучайце мовы ў кантэксце з Childstories.org і Deepl.com.

Інфармацыя для навуковага аналізу

Паказчык
Значэнне
НумарKHM 39
ПеракладыEN, ZH, ES, FR, RU, CZ, PT, JA, DE, VI, TR, IT, PL, NL, RO, HU, DA, SE, BG
Індэкс чытальнасці паводле Б'ёрнсана35,5
Колькасць знакаў3.193
Колькасць літар2.546
Колькасць сказаў48
Колькасць слоў525
Сярэдняя колькасць слоў у сказе10,94
Словы даўжэй за 6 літар129
Працэнт доўгіх слоў24,6%
Type-Token Ratio (TTR)0,545
Moving-Average Type-Token Ratio (MATTR)0,853
Measure of Textual Lexical Diversity (MTLD)134,9
Hapax Legomena198
Average word length4,85
Median sentence length9,5
90th percentile sentence length19,6
Direct speech share3,4%
Sentence complexity1,06
Connectors0
Referential cohesion0,020
Character/name candidatesЛягу (2)
Character co-occurrence networknone
Motif/tag candidatesБраты Грым
Пытанні, заўвагі або ўражанні?

Самыя чытаныя казкі

Аўтарскія правы © 2026 -   Пра нас | Абарона дадзеных|  Усе правы абаронены Працуе на childstories.org

Keine Internetverbindung


Sie sind nicht mit dem Internet verbunden. Bitte überprüfen Sie Ihre Netzwerkverbindung.


Versuchen Sie Folgendes:


  • 1. Prüfen Sie Ihr Netzwerkkabel, ihren Router oder Ihr Smartphone

  • 2. Aktivieren Sie ihre Mobile Daten -oder WLAN-Verbindung erneut

  • 3. Prüfen Sie das Signal an Ihrem Standort

  • 4. Führen Sie eine Netzwerkdiagnose durch