Падзяліцца
Сем крумкачоў
Сем крумкачоў Märchen

Сем крумкачоў - Казка братоў Грым

Час чытання: 2 хв

У аднаго чалавека было сем сыноў і ніводнай дачкі. А яму вельмі хацелася мець дачку. Вось, урэшце, жонка падала добрую надзею, і ў іх нарадзілася дзяўчынка. Вялікая радасць хутка змянілася трывогай: дзіцё аказалася кволым, маленькім. Вырашылі хрысціць раней часу.

Паслаў бацька аднаго з хлопчыкаў да крыніцы прынесці вады для хрышчэння. За ім пабеглі і астатнія шасцёра. Кожнаму хацелася набраць вады для сястрычкі. Але здарылася бяда: збан упаў у калодзеж. Што рабіць? Як вярнуцца дамоў?

Бацька чакаў, чакаў сыноў, цярпенне лопнула, ён дый кажа:

– Відаць, хлопчыкі зноў загуляліся, а пра справу забыліся.

Ён баяўся, што дзяўчынка можа памерці нехрышчонай і са злосці крыкнуў:

– А каб усе вы ў крумкачоў абярнуліся!

Толькі ён вымавіў гэтыя словы, раптам чуе над галавой шум крылаў. Зірнуў уверх, бачыць – кружаць над ім сем чорных што вугаль крумкачоў.

Зразумелі бацька і маці сваё несуцешнае гора. Як пазбавіцца ад яго? Як вярнуць сыноў дамоў?

Адзінай іх радасцю стала любая дачушка. Яна неўзабаве падрасла, падужэла. З кожным днём рабілася ўсё больш прыгожай.

Доўгі час сястра не ведала, што ў яе былі браты. Бацькі пра гэта маўчалі. А прагаварыліся людзі: маўляў, дзяўчынка вінаватая ў няшчасці сваіх братоў.

Засмучаная дзяўчынка аднойчы спытала ў бацькі-маці:

– Ці праўда, што ў мяне былі браты? Дзе яны цяпер?

Праўду не схаваеш, давялося расказаць дачцэ ўсё, што здарылася пасля яе нараджэння. Задумалася яна: як вызваліць братоў?

І вось аднойчы сабралася яна потайкі ў дальнюю дарогу, каб знайсці і вызваліць сваіх братоў. Узяла з сабой на памяць пра бацьку-маці адзін іх пярсцёнак. Ды яшчэ буханачку хлеба, на выпадак калі прагаладаецца, і зэдлічак, каб адпачыць, калі стоміцца.

Пайшла яна далёка-далёка, аж на самы край свету. Вось перад ёй само сонца. Але яно было такое спякотнае і страшнае, што дзяўчынка кінулася ад яго наўцёкі.

Апынулася каля месяца. Але ён быў халодны, хмурны, злосны. Як убачыў падарожніцу, прахрыпеў:

– Чую, чую мяса чалавечае.

Дзяўчынка ўцякла і ад месяца. Прыйшла да зорак. Яны былі ласкавыя і добрыя. Сядзела кожная з зорак на асобнай лавачцы. Паднялася ранішняя зорка, дала ёй кастылёк і сказала:

– Твае браты зняволены ў Шкляной гары. Гэты кастылёк дапаможа табе.

Узяла дзяўчынка чароўную адмычку, загарнула ў хустачку, рушыла ў дарогу. Ішла яна доўга-доўга. Ды вось перад ёй – Шкляная гара. На ўваходзе – вялізная брама на замку. Пачала яна разгортваць хустачку, каб узяць кастылёк. Зірк – а яго няма. Згубіла падарунак добрых зорак.

Трэба ж неяк ратаваць братоў. Узяла сястрыца нож, адрэзала сабе мезенец, сунула яго ў замок і лёгка адкрыла браму. Уваходзіць яна, а насустрач – карлік.

– Дзяўчынка, ты што тут шукаеш?

– Шукаю братоў сваіх, сем крумкачоў.

– Іх няма дома. Давядзецца пачакаць.

Карлік пачаў рыхтаваць ежу для птушак. Дзяўчынка ўзяла дый пакаштавала з кожнай талерачкі і адпіла па глыточку з кожнага кубачка. А ў апошні, сёмы, кубачак апусціла пярсцёнак, які ўзяла з сабой у дарогу.

Раптам чуе ў паветры шум крылаў і свіст. Карлік кажа:

– Гэта ляцяць дамоў крумкачы.

Вось прыляцелі яны, пачалі есці-піць. І кажуць крумкач крумкачу:

– Хто гэта еў з маёй талерачкі? Хто гэта піў з майго кубачка? Чалавечымі вуснамі пахне…

Дапіў сёмы крумкач да дна свой кубак, а там – пярсцёнак. Зірнуў на яго, пазнаў пярсцёнак бацькі-маці і кажа:

– Дай Бог, каб наша сястрыца тут з’явілася, тады мы вызвалімся ад чараў.

А дзяўчынка стаяла за дзвярыма. Пачула яна пажаданне, увайшла да братоў. І тут – о цуд! – крумкачы сталі зноў людзьмі. Цалаваліся яны, весяліліся і разам дамоў вярнуліся.

LanguagesВывучайце мовы. Двойчы націсніце на слова.Вывучайце мовы ў кантэксце з Childstories.org і Deepl.com.

Інфармацыя для навуковага аналізу

Паказчык
Значэнне
НумарKHM 25
ПеракладыEN, ZH, ES, FR, RU, UA, CZ, PT, JA, DE, VI, TR, IT, PL, NL, RO, HU, DA, FI, SE, BG
Індэкс чытальнасці паводле Б'ёрнсана38,8
Колькасць знакаў3.527
Колькасць літар2.802
Колькасць сказаў73
Колькасць слоў546
Сярэдняя колькасць слоў у сказе7,48
Словы даўжэй за 6 літар171
Працэнт доўгіх слоў31,3%
Type-Token Ratio (TTR)0,641
Moving-Average Type-Token Ratio (MATTR)0,897
Measure of Textual Lexical Diversity (MTLD)273,0
Hapax Legomena272
Average word length5,14
Median sentence length6,0
90th percentile sentence length13,8
Direct speech share0,0%
Sentence complexity0,82
Connectors0
Referential cohesion0,008
Character/name candidatesnone
Character co-occurrence networknone
Motif/tag candidatesБраты Грым
Пытанні, заўвагі або ўражанні?

Самыя чытаныя казкі

Аўтарскія правы © 2026 -   Пра нас | Абарона дадзеных|  Усе правы абаронены Працуе на childstories.org

Keine Internetverbindung


Sie sind nicht mit dem Internet verbunden. Bitte überprüfen Sie Ihre Netzwerkverbindung.


Versuchen Sie Folgendes:


  • 1. Prüfen Sie Ihr Netzwerkkabel, ihren Router oder Ihr Smartphone

  • 2. Aktivieren Sie ihre Mobile Daten -oder WLAN-Verbindung erneut

  • 3. Prüfen Sie das Signal an Ihrem Standort

  • 4. Führen Sie eine Netzwerkdiagnose durch