Падзяліцца
Тры маленькія лесавікі
Тры маленькія лесавікі Märchen

Тры маленькія лесавікі - Казка братоў Грым

Час чытання: 2 хв

Жыў-быў адзін чалавек, і памерла ў яго жонка; і жыла жанчына, і памёр у яе муж; была ў чалавека дачка, і ў жанчыны таксама была дачка. Дзяўчаты ведалі адна адну і хадзілі разам гуляць, і зазіралі часта да гэтай жанчыны ў дом. Вось жанчына аднойчы і гаворыць дачцэ таго чалавека:

– Паслухай, скажы свайму бацьку, што я жадаю выйсці за яго замуж, што ты будзеш за мной кожны дзень у сырадоі купацца ды віно смакаваць, а дачка мая няхай у вадзе плюхаецца і п’е толькі ваду.

Вярнулася дзяўчына дахаты і расказала бацьку пра тое, што яе прасіла перадаць жанчына. Кажа бацька:

– Што мне рабіць? Ажэнішся раз, а наракаеш увесь свой век, – усё гэта і радасць, і гора.

І вось, не ведаючы, што яму выбраць, сцягнуў ён з нагі бот і гаворыць:

– Вазьмі гэты бот – у ім падэшва дзіравая, занясі яго на гарышча і павесь на вялікі цвік, і налі ў бот вады. Калі вада з яго не прасочыцца, дык прыйдзецца мне другі раз жаніцца, а працячэ – дык не буду жаніцца.

Дзяўчына зрабіла тое, што сказалі ёй; але ад вады дзірка ў боце зацягнулася, і бот утрымаў па самы верх ваду. Расказала дачка пра гэта свайму бацьку. Вось ён падаўся на гарышча і ўбачыў, што тая гаворыць праўду; пайшоў да ўдавы і жаніўся з ёю, – тут яны і вяселле згулялі.

Назаўтра падняліся абедзве дзяўчаты, бачаць: стаіць перад бацькавай дачкою малако для мыцця і віно для піцця, а перад жончынай дачкою – вада, каб памыцца, ды вада, каб папіць. Новай раніцай бачаць: стаіць вада мыцца і піць і перад гаспадаровай дачкою, і перад гаспадынінай. А яшчэ праз дзень і ноч убачылі: стаіць вада спаласнуцца ды вада прамачыць у роце перад бацькавай дачкою, а малако для мыцця ды віно для піцця перад жончынай дачкою; гэтак пайшло-павялося яно і далей.

Неўзлюбіла мачыха падчарку і не ведала, што б такое прыдумаць, каб было ёй з дня ў дзень усё горш і горш. А была яна да ўсяго вельмі зайздросная: падчарка была і мілая, і прыгожая, а яе родная дачка пачварная і прыкрая.

Аднойчы зімою, калі надышлі лютыя маразы і ўсё навокал замерзла, горы і даліны засыпала снегам, пашыла мачыха папяровую сукенку, паклікала дзяўчыну і кажа:

– Начапі гэтую сукенку, ідзі ў лес ды прынясі мне поўную лубку суніц: мне хочацца ягадамі пачаставацца.

– Божа, ды зімою суніцы не растуць, – усклікнула дзяўчына, – зямля ж глыбока замерзлая і снегам накрытая. І як пайду ў папяровай сукенцы? На дварэ так холадна, што дых займае, вецер прадзьме мяне наскрозь, а калючы цярноўнік парве мне адзенне.

– Ты што гэта? Ідзеш мне насуперак? – запытала мачыха. – Ідзі борздзенька і не думай нават мне на вочы паказвацца, пакуль не назбіраеш поўную лубку суніц.

Яна дала ёй кавалак сухога хлеба і дадала:

– Гэта табе хопіць на цэлы дзень, – а сама падумала: «На дварэ ты змерзнеш і з голаду загібееш, і ніколі дадому не вернешся».

Дзяўчына паслухала, ускінула на сябе папяровую сукенку і выйшла з дому з лубкай. А навокал снег ды снег, белыя прасторы і далечыні, і нідзе ніякага зялёнага сцябла не бачна.

Прыйшла яна ў лес, заўважае: стаіць маленькая хатка; і пазіраюць з яе тры невялікія лесавікі. Павіталася яна з імі і нясмела ў дзверы пастукала. Яны крыкнулі: «Заходзь!» – і яна ўвайшла ў пакой і села на лаўку каля печы, – ёй захацелася пагрэцца і з’есці свой кавалак хлеба. А маленькія чалавечкі і гавораць:

– Дай і нам крыху.

– Добра, – адказала яна і разламала свой кавалак хлеба напалам і адну палавіну аддала ім. А потым яны пытаюць:

– Чаму ты ў такой тоненькай сукеначцы зімою ў лесе?

– Ах, – уздыхнула дзяўчына, – я павінна дабраць поўную лубку суніц, а без іх мне дадому вяртацца няможна.

Калі яна з’ела свой кавалачак хлеба, яны далі ёй памяло і сказалі:

– Цяпер змяці снег за хатнімі чорнымі дзвярыма.

Яна выйшла, а маленькія чалавечкі пачалі паміж сабою раіцца: «Што нам ёй такое даць за яе дабрыню і стараннасць ды за тое, што з намі хлебам сваім падзялілася».

І сказаў першы з іх:

– Я ўзнагароджу яе тым, што будзе яна з кожным днём усё прыгажэць і прыгажэць.

Другі прамовіў:

– А я ўзнагароджу яе тым, што будуць з яе рота, толькі скажа яна слова, выпадаць чырвонцы.

Дадаў трэці:

– А я ўзнагароджу яе тым, што заявіцца кароль і возьме яе замуж.

Зрабіла дзяўчына тое, што сказалі ёй маленькія лесавікі, змяла памялом снег каля хаткі. І як вы думаеце, што ж яна ўбачыла? Спелыя суніцы! Яны прабіліся цёмна-чырвонымі ягадкамі з-пад снегу. І набрала радасная дзяўчына поўную лубку; падзякавала маленькім лесавікам, развіталася з кожным з іх за руку і пабегла дахаты, жадаючы прынесці мачысе тое, што тая ёй загадала.

Вярнулася яна дадому і толькі прамовіла «добры вечар», як тут жа выпаў з яе рота чырвонец. Пасля яна расказала, што здарылася з ёй у лесе, і пры кожным слове падалі з яе рота чырвонцы, так што хутка ўвесь пакой быў завалены імі.

– Паглядзіце вы на гэтую фанабэрыю! – ускіпела яе зводная сястра, – проста пад ногі кідае грошы. – Але ўпотай яна ёй пазайздросціла, і зажадалася ёй таксама пайсці ў лес па суніцы.

Маці пачала яе адгаворваць:

– Не, мілая дачушка, на дварэ надта холадна, ты можаш змерзнуць. – Але тая ўсё яе прасіла-маліла, і маці нарэшце згадзілася, пашыла ёй шыкоўную скураную, з густой шэрсцю футрачку і дала ёй у дарогу хлеб з маслам і булачкі.

Накіравалася дзяўчына ў лес і пайшла напрасткі да той маленькай хацінкі. Тры маленькія чалавечкі, як і тады, вызірнулі з акенца, але яна з імі не павіталася і, не зважаючы на іх і не прамовіўшы ім ні слова, уварвалася ў пакой, села каля грубкі і пачала ўплятаць хлеб з маслам ды піражкі.

– Дай і нам крыху, – усклікнулі маленькія чалавечкі.

Але яна ад іх адмахнулася:

– Мне і самой не хопіць, дык чаму мне яшчэ з вамі дзяліцца?

Калі дзяўчына наелася, яны сказалі:

– Вось табе памяло, змяці чыста перад чорнымі дзвярыма.

– Э, ды мяціце вы самі! – адказала яна. – Я вам не пакаёўка. – А калі яна адчула, што яны даваць ёй нічога нават не думаюць, яна пайшла ад іх.

І пачалі раіцца паміж сабой тры маленькія лесавікі: «Што нам ёй такое даць за яе халоднае і злое сэрца, што не хоча нікому рабіць дабрыню? »

Першы сказаў:

– Я ўзнагароджу яе тым, што будзе яна з кожным днём усё больш пачварная.

Другі прамовіў:

– Я ўзнагароджу яе тым, што пры кожным слове, што яна вымавіць, будзе з яе рота выскокваць лягушка.

А трэці дадаў:

– А я ўзнагароджу яе тым, што яна памрэ цяжкою смерцю.

Пачала дзяўчына шукаць суніцы, але не знайшла ні адной ягадзінкі і вярнулася са злосці дахаты. Толькі яна паспрабавала расказаць маці, што здарылася з ёй у лесе, як пачало выскокваць з яе рота пры кожным слове па лягушцы, і ўсе адчулі да яе агіду.

Яшчэ больш неўзлюбіла мачыха сваю падчарыцу і пачала прыдумваць, як бы ёй дапячы, а падчарыца станавілася з кожным днём усё прыгажэйшая і прыгажэйшая.

Нарэшце прынесла мачыха кацёл, прыладкавала яго на агонь і пачала кіпяціць у вадзе пражу. Калі тая праварылася, узваліла яна пражу на плечы беднай дзяўчыне, дала ёй у рукі сякеру і загадала ісці на рэчку, каб высекчы там палонку і добра прапаласкаць пражу.

Дзяўчына паслухала, пайшла і высекла ў лёдзе палонку. Але калі яна секла лёд, пад’ехала шыкоўная карэта, і сядзеў у ёй кароль. Карэта запынілася, і кароль запытаў:

– Дзіця маё, ты хто такая і што ты тут робіш?

– Я бедная дзяўчына, мыю пражу.

Кароль яе пашкадаваў і, бачачы, што яна вельмі прыгожая, сказаў:

– Хочаш, паедзем разам са мной?

– Ах, з вялікай ахвотаю! – адказала яна, узрадаваўшыся, што ёй не трэба будзе вяртацца да мачыхі і яе дачкі.

І села яна ў карэту, і паехала разам з каралём. Прыехалі яны ў замак і адгулялі там пышнае вяселле, і была гэта ёй узнагарода ад маленькіх лясных чалавечкаў.

Праз год нарадзіла маладая каралева сына; і калі мачыха дачулася пра такое вялікае шчасце, дык прыйшла са сваёю дачкой у замак, быццам жадаючы пабачыцца з ёю. Але якраз у тую часіну кароль кудысьці адлучыўся і пры ёй не было нікога; тады схапіла злая жанчына каралеву за валасы, а дачка ўзяла яе за ногі, яны паднялі яе з пасцелі і выкінулі праз акно ў раку, што цякла каля самага замка. Пасля мачыха паклала ў пасцель сваю брыдкую дачку і накрыла яе ўсю коўдрай.

Вярнуўся кароль, і захацелася яму пагаварыць з жонкай, але старая закрычала:

– Цішэй, цішэй, цяпер няможна, яна ляжыць вельмі стомленая, няхай адпачне.

Кароль, не прадчуваючы нічога благога, прыйшоў толькі назаўтра, і калі ён загаварыў з жонкаю, дык пры кожным слове з яе рота выскоквала лягушка, а раней, як усе ведалі, выпадаў чырвонец. Тады кароль запытаў, што гэта значыць, і старая патлумачыла, што гэта ў яе, маўляў, ад вялікага поту і што гэта хутка мінецца.

А ўночы ўбачыў маладзенькі кухар, як падплыла па вадасцёкавай канаўцы нейкая качка і запытала:

Але калі ён ёй нічога не адказаў, качка зноў падала голас:

– А як мае госці, сядзяць?

Адказаў ёй маладзенькі кухар:

– Не, яны моцна спяць.

Пачала яна тады дапытвацца:

– А як родненькі сыночак?

І адказаў ён:

– Ён спіць сабе ў зыбцы ўсю ночку.

І паўстала тады з качкі каралева, і пайшла ў замак, пакарміла дзіця, пакалыхала яго ў зыбцы, накрыла і зноў паплыла па канаве. Так заяўлялася яна запар дзве ночы, а на трэцюю сказала маладзенькаму кухару:

– Ідзі і скажы каралю, каб ён узяў свой меч і тройчы ўзмахнуў ім нада мной на парозе.

Пабег той і расказаў пра гэта каралю. Прыйшоў кароль і тройчы ўзмахнуў мячом над зданню; і толькі ўзмахнуў трэці раз, раптам бачыць: стаіць перад ім ягоная жонка, жывая, здаровая і цэлая, як была раней.

І меў кароль вялікую радасць, але пратрымаў каралеву ў патайным пакоі да нядзелі, калі павінны былі хрысціць дзіця. А калі яго ахрысцілі, кароль запытаў у старой:

– Што трэба зрабіць з чалавекам, які сцягвае кагосьці з пасцелі і кідае яго ў ваду?

– Толькі так, – адказала тая, – пасадзіць такога нягодніка ў бочку, прабітую цвікамі, і піхнуць яе з гары ў раку.

І сказаў кароль:

– Ты сама сабе зрабіла прысуд.

І ён загадаў прынесці бочку з цвікамі, і ўвапхнуць у яе старую з дачкой. Зачынілі бочку наглуха векам і піхнулі з гары, і пакацілася яна проста ў раку.

LanguagesВывучайце мовы. Двойчы націсніце на слова.Вывучайце мовы ў кантэксце з Childstories.org і Deepl.com.

Інфармацыя для навуковага аналізу

Паказчык
Значэнне
НумарKHM 13
ПеракладыEN, ZH, ES, FR, RU, UA, CZ, PT, JA, DE, VI, TR, IT, PL, NL, HU, DA, FI, SE, BG
Індэкс чытальнасці паводле Б'ёрнсана41,7
Колькасць знакаў9.759
Колькасць літар7.646
Колькасць сказаў99
Колькасць слоў1.646
Сярэдняя колькасць слоў у сказе16,63
Словы даўжэй за 6 літар413
Працэнт доўгіх слоў25,1%
Type-Token Ratio (TTR)0,440
Moving-Average Type-Token Ratio (MATTR)0,837
Measure of Textual Lexical Diversity (MTLD)127,0
Hapax Legomena485
Average word length4,65
Median sentence length15,0
90th percentile sentence length28,2
Direct speech share2,8%
Sentence complexity2,25
Connectors0
Referential cohesion0,021
Character/name candidatesШто (4)
Character co-occurrence networknone
Motif/tag candidatesБраты Грым
Пытанні, заўвагі або ўражанні?

Самыя чытаныя казкі

Аўтарскія правы © 2026 -   Пра нас | Абарона дадзеных|  Усе правы абаронены Працуе на childstories.org

Keine Internetverbindung


Sie sind nicht mit dem Internet verbunden. Bitte überprüfen Sie Ihre Netzwerkverbindung.


Versuchen Sie Folgendes:


  • 1. Prüfen Sie Ihr Netzwerkkabel, ihren Router oder Ihr Smartphone

  • 2. Aktivieren Sie ihre Mobile Daten -oder WLAN-Verbindung erneut

  • 3. Prüfen Sie das Signal an Ihrem Standort

  • 4. Führen Sie eine Netzwerkdiagnose durch