Падзяліцца
Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых
Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых Märchen

Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых - Казка братоў Грым

Час чытання: 2 хв

У старадаўнія часы, калі закляцці яшчэ дапамагалі, жыў-быў на свеце кароль; усе дочкі былі ў яго прыгажуні, але самая малодшая была такою прыгожай, што нават сонца, якое шмат што бачыла на сваім вяку, і тое здзіўлялася, ззяючы на яе твары.

Паблізу каралеўскага замка раскінуўся вялікі дрымучы лес, і быў у тым лесе пад старою ліпай калодзеж; і вось у спякотныя дні малодшая каралеўна выходзіла ў лес, садзілася на край сцюдзёнага калодзежа, і калі рабілася ёй сумна, яна брала залаты мяч, падкідвала яго ўверх і лавіла; – гэта было яе самай любімаю гульнёю.

Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых КазкаВыява: Oskar Herrfurth (1862-1934)

Але вось аднойчы, падкінуўшы свой залаты мяч, яна злавіць яго не паспела, ён упаў на зямлю і пакаціўся проста ў калодзеж. Каралеўна вачэй не спускала з залатога мяча, але ён знік, а калодзеж быў такі глыбокі, такі глыбокі, што і дна было не відаць. Заплакала тады каралеўна, і стала плакаць усё мацней і мацней, і ніяк не магла супакоіцца.

Вось бядуе яна аб сваім мячы і раптам чуе – хтосьці ёй гаворыць:

– Што з табою, каралеўна? Ты так плачаш, што і камень расчуліць можаш.

Яна азірнулася, каб даведацца, адкуль гэты голас, раптам бачыць – жабяня высунула з вады сваю тоўстую, пачварную галаву.

– А-а, гэта ты, стары квакун, – сказала яна, – я плачу аб сваім залатым мячы, які ўпаў у калодзеж.

– Супакойся, навошта плакаць, – кажа жабяня, – я табе дапамагу. А што ты мне дасі, калі я знайду тваю цацку?

– Усё, што схочаш, мілае жабяня, – адказала каралеўна. – Мае сукенкі, жамчугі, каштоўныя камяні і ў дадачу залатую карону, якую я нашу.

І сказала ёй жабяня:

– Не трэба мне ні тваіх сукенак, ні жамчугоў, ні каштоўных камянёў, і тваёй залатой кароны я не хачу; а вось калі б ты мяне палюбіла ды са мной пасябравала, і мы гулялі б разам, і сядзеў бы я побач з табой за столікам, еў з тваёй залатой талерачкі, піў з твайго маленькага кубка і спаў з табою разам у ложачку, калі ты мне паабяцаеш усё гэта, я ў момант скокну ўніз і дастану табе твой залаты мяч.

– Так, так, абяцаю табе ўсё, што хочаш, толькі дастань мне мой мяч! – А сама пра сябе падумала: «Што там неразумнае жабяня балбоча? Сядзіць яно ў вадзе сярод жабаў ды квакае, – дзе ўжо яму быць чалавеку сябрам?»

Атрымаўшы ад яе абяцанне, жабяня нырнула ў ваду, спусцілася на самае дно, хутка выплыла наверх, трымаючы ў роце мяч, і кінула яго на траву. Пабачыўшы зноў сваю прыгожую цацку, каралеўна вельмі ўзрадавалася, падняла яе з зямлі і пабегла.

– Пачакай, пачакай! – крыкнула жабяня. – Вазьмі і мяне з сабою, мне ж за табою не ўгнацца!

Але што з таго, што яно гучна крычала ёй услед сваё «ква-ква»? Яна і слухаць яго не хацела, спяшаючыся дамоў. А пасля і зусім забылася пра беднае жабяня, і давялося яму зноў спусціцца ў свой калодзеж.

На другі дзень яна села з каралём і прыдворнымі за стол і стала есці са сваёй залатой талерачкі. Раптам – топ-шлёп-шлёп – узбіраецца хтосьці па мармуровай лесвіцы і, узабраўшыся наверх, стукаецца ў дзверы і гаворыць:

– Маладая каралеўна, адчыні мне дзверы!

Яна пабегла паглядзець, хто б гэта мог да яе пастукацца. Адчыняе дзверы, бачыць – сядзіць церад ёю жабяня.

Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых КазкаВыява: Oskar Herrfurth (1862-1934)

Імгненна зачыніла яна дзверы і села зноў за стол, але зрабілася ёй так страшна-страшна. Заўважыў кароль, як моцна б’ецца ў яе сэрцайка, і кажа:

– Дзіця маё, чаго ты так спужалася? Ці не велікан які-небудзь схаваўся за дзвярыма і хоча цябе выкрасці?

– Ах, не, – сказала каралеўна, – гэта зусім не велікан, а брыдкае жабяня.

– А што яму ад цябе трэба?

– Ах, мілы бацюхна, ды вось сядзела я ўчора ў лесе ля калодзежа і гуляла, і ўпаў у ваду мой залаты мяч. Я горка заплакала, а жабяня дастала мне яго і стала патрабаваць, каб я ўзяла яго ў сябры, а я і паабяцала яму, – але ніколі я не думала, каб яно магло выбрацца з вады. А вось цяпер яно з’явілася і хоча сюды ўвайсці.

А тым часам жабяня пастукалася зноў і крыкнула:

Тады кароль сказаў:

– Ты сваё абяцанне павінна выканаць. Ідзі і адчыні яму дзверы.

Яна пайшла, адчыніла дзверы, і вось жабяня скокнула ў пакой, паскакала ўслед за ёю, даскакала да яе крэсла, села і гаворыць:

– Возьмі і пасадзі мяне побач з сабою.

Яна не адважвалася, але кароль загадаў ёй выканаць яго жаданне. Яна пасадзіла жабяня на крэсла, а яно на стол пачало прасіцца; пасадзіла яна яго на стол, а яно кажа:

– А цяпер падсунь да мяне бліжэй сваю залатую талерачку, будзем есці з табою разам.

Хаця яна і выканала гэта, але было відаць, што без вялікай ахвоты.

Пачало жабяня есці, а каралеўне і кавалак у горла не лезе. Нарэшце яно сказала:

– Я наелася ўволю і стамілася, – зараз аднясі мяне ў сваю спаленьку, пасцялі мне сваю шаўковую пасцельку, і мы ляжам з табою разам спаць.

Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых КазкаВыява: Oskar Herrfurth (1862-1934)

Як заплакала тут каралеўна, – страшна ёй стала халоднага жабяняці, баіцца да яго і даткнуцца, а яно яшчэ ў цудоўнай, чыстай пасцельцы з ёю збіраецца спаць. Разгневаўся кароль і гаворыць:

– Хто табе ў бядзе дапамог, тым грэбаваць не варта.

Узяла яна тады жабяня двума пальцамі, панесла яго да сябе ў спаленьку, пасадзіла ў кутку, а сама легла ў пасцельку. А яно скокнула і кажа:

– Я стамілася, мне таксама спаць хочацца, – вазьмі мяне да сябе, а не, дык я твайму бацьку пажалюся.

Раззлавалася тут каралеўна і стукнула яго з усіх сіл аб сцяну.

– Ну, ужо цяпер, паскуднае жабяня, ты супакоішся!

Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых КазкаВыява: Oskar Herrfurth (1862-1934)

Але толькі ўпала яно на зямлю, як раптам абярнулася каралевічам з цудоўнымі, ласкавымі вачамі, які стаў з таго часу, па волі яе бацькі, яе мілым сябрам і мужам. Ён расказаў ёй, што яго зачаравала злая вядзьмарка, і ніхто б не змог вызваліць яго з калодзежа, акрамя яе адной, і што заўтра яны рушаць у яго каралеўства.

Вось леглі яны спаць і заснулі. А на наступную раніцу, толькі пабудзіла іх сонейка, пад’ехала да палаца карэта з васьмерыком белых коней, і былі ў іх белыя султаны на галаве, а вупраж з залатых ланцугоў, і стаяў на запятках слуга каралевіча, а быў то верны Гейнрых. Калі яго гаспадар быў абернуты ў жабяня, верны Гейнрых так бедаваў і маркоціўся, што загадаў акаваць сабе сэрца трыма жалезнымі абручамі, каб не разарвалася яно ад гора і смутку.

І павінен быў у гэтай карэце ехаць малады кароль у сваё каралеўства. Пасадзіў верны Гейнрых маладых у карэту, а сам стаў на запяткі і цешыўся, што гаспадар яго пазбавіўся ад злога закляцця.

Вось праехалі яны частку дарогі, раптам каралевіч чуе – ззаду нешта трэснула. Азірнуўся ён і крыкнуў:

– Гейнрых, трэснула карэта!

Вось зноў і зноў затрашчала нешта ў дарозе, каралевіч думаў, што гэта трэснула карэта, але то былі абручы, што зляцелі з сэрца вернага Гейнрыха, таму што гаспадар яго пазбавіўся ад злога закляцця і стаў зноў шчаслівым.

LanguagesВывучайце мовы. Двойчы націсніце на слова.Вывучайце мовы ў кантэксце з Childstories.org і Deepl.com.

Інфармацыя для навуковага аналізу

Паказчык
Значэнне
ПеракладыEN, ZH, ES, FR, RU, UA, CZ, PT, JA, DE, KO, VI, TR, IT, PL, NL, RO, EL, HU, DA, FI, SE, BG, ET, LV, SK, SL, SR, NO, LT
Індэкс чытальнасці паводле Б'ёрнсана42,9
Колькасць знакаў6.416
Колькасць літар5.008
Колькасць сказаў61
Колькасць слоў1.084
Сярэдняя колькасць слоў у сказе17,77
Словы даўжэй за 6 літар272
Працэнт доўгіх слоў25,1%
Type-Token Ratio (TTR)0,484
Moving-Average Type-Token Ratio (MATTR)0,850
Measure of Textual Lexical Diversity (MTLD)130,7
Hapax Legomena382
Average word length4,63
Median sentence length14,0
90th percentile sentence length33,0
Direct speech share1,9%
Sentence complexity2,69
Connectors0
Referential cohesion0,013
Character/name candidatesГейнрых (4), Што (2)
Character co-occurrence networknone
Motif/tag candidatesБраты Грым
Пытанні, заўвагі або ўражанні?

Самыя чытаныя казкі

Аўтарскія правы © 2026 -   Пра нас | Абарона дадзеных|  Усе правы абаронены Працуе на childstories.org

Keine Internetverbindung


Sie sind nicht mit dem Internet verbunden. Bitte überprüfen Sie Ihre Netzwerkverbindung.


Versuchen Sie Folgendes:


  • 1. Prüfen Sie Ihr Netzwerkkabel, ihren Router oder Ihr Smartphone

  • 2. Aktivieren Sie ihre Mobile Daten -oder WLAN-Verbindung erneut

  • 3. Prüfen Sie das Signal an Ihrem Standort

  • 4. Führen Sie eine Netzwerkdiagnose durch